Пінскі гарвыканкам раіць не ездзіць у Лунінецкі раён


На сайце Пінскага гарвыканкаму з’явіўся зварот да мясцовых жыхароў. У ім людзей просяць «не наведваць без крайняй неабходнасці месцы масавага знаходжання людзей», а таксама заклікаюць не выязджаць з гораду.

Пінскія ўлады папрасілі мясцовых жыхароў не выязджаць на святы з гораду «асабліва ў Лунінецкі раён».

Сваю просьбу ўлады патлумачылі эпідэміялагічнай сітуацыяй і жаданнем перадухіліць распаўсюд каронавіруснай інфекцыі.

Акрамя таго, у паведамленні анансуецца ўвядзенне кантролю за перавозкай пасажыраў. На ўездах у Пінск зʼявяцца супрацоўнікі ДАІ, якія будуць дзяжурыць разам з медработнікамі, каб перадухіліць «перамяшчэнне кантактаў 1-га і 2-га ўзроўняў, якія павінны знаходзіцца на самаізаляцыі».

Hавiны
Лунінецкі раён стаў эпіцэнтрам заражэння каронавірусам на Берасцейшчыне
2020.04.10 11:15

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў