Актывіст пра размову з пракурорам: Калі з'яўлюся на маршы ў суботу, будуць праблемы


Пінскага актывіста Дзмітрыя Сергіевіча выклікалі на размову з міжраённай пракуроркай Людмілай Супрун. Позву актывісту ўручылі міліцыянты, якія нават не прадставіліся. Пра вынікі размовы з пракурорам актывіст паведаміў belsat.eu.

Паводле Сергіевіча, яго выклікалі на размову ў міжраённую пракуратуру праз каманду берасцейскай.

У міжраённу пракуратуру актывіст Дзмітрый Сергіевіч прыйшоў разам з карэспандэнтам тэлеканалу «Белсат», на размову яго запрасіла Людміла Сцяпанаўна Супрун.

Спачатку ахоўнік не хацеў прапускаць нашага карэспандэнта. Аднак пракур дала дабро, каб у будынак пракуратуры прапусцілі абодвух.

«Мяне выклікалі па прычыне таго, што ў мяне на старонцы была размешчана карцінка з рэкламай гэтага вось маршу ў Пінску, скрыншоты якой мне і паказалі».

Актывісту спачатку зрабілі вуснае папярэджанне, а потым далі азнаёміцца ​​з пісьмовым папярэджаннем, якое ён падпісаў.

«Увогуле мне намякнулі, што калі я нават зʼяўлюся на маршы ў суботу, то ў мяне потым могуць быць праблемы».

Актывіст упэўнены, што такімі захадамі ўлады пазбаўляюць яго канстытуцыйнай магчымасці браць удзел у мітынгах ды сходах.

Чытайце таксама:

Марш недармаедаў адбудзецца ў Пінску 11 сакавіка.

XX, belsat.eu

Стужка навінаў