Пінчуку далі два гады «хіміі» за дзве публікацыі ў Telegram пра міліцыянта


11 снежня суд Пінску агучыў вырак у крымінальнай справе супраць Мікалая Ласіцкага. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мужчыну абвінавацілі паводле артыкулу 188 КК («Паклёп»). Пацярпелым выступіў маёр Аляксандр Саковіч.

Суд прызнаў Ласіцкага вінаватым і абвесціў прысуд: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»).

Гісторыі
«Мяне затрымлівалі на вачах у вучняў». Настаўніцу з Белаазёрску асудзілі ды пагражаюць звольніць за «амаральныя паводзіны»
2020.12.10 17:31

Згодна з пастановай следчага Пятровіча, двойчы – 18 і 20 жніўня – Мікалай Ласіцкі наўмысна змясціў выявы маёра Саковіча ў Telegram-канале «Пинск для жизни». Выявы суправаджаліся тэкстамі, якія, паводле следства, утрымлівалі свядома памылковыя звесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і знеслаўляюць маёра, а таксама істотна прымяншалі гонар і годнасць асобы, дыскрэдытавалі пацярпелага ў вачах грамадскасці. У адным з выпадкаў міліцыянта вінавацілі ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства, прадугледжанага арт. 127 КК («Генацыд»).

Суддзя Дзмітрый Свіцін прызнаў Ласіцкага вінаватым і абвесціў прысуд: два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Менавіта такое пакаранне прасіў дзяржаўны абвінаваўца Марчанка.

Нагадаем, што дагэтуль у Беларусі не пачатая ніводная крымінальная справа ў дачыненні да сілавікоў за гвалт і нават забойствы пратэстоўцаў у 2020 годзе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў