Пінчук захрас у вакне і памёр ад холаду


Цела 32-гадовага мужчыны знайшоў сусед 2 студзеня. Ён і патэлефанаваў у міліцыю. Дакладная прычына смерці высвятляецца.

Напярэдадні ўдома пінчук меў навагоднюю бяседу, выпіваў з сябрамі. Відавочна, знаёмыя вырашылі пажартаваць з яго і зачынілі ўнутры. Ключ пакінулі звонку ў замочнай шчыліне. Мужчына паспрабаваў выбрацца праз вакно веранды, але захрас у праёме, які быў завузкі з-за гарызантальных брускоў, што бароняць дом ад злодзеяў.

Судмедэксперты выявілі на спіне пацярпелага сінякі. Разглядаюцца дзве прычыны смерці: асфіксія з-за сціскання грудной клеткі, але хутчэй за ўсё ён проста замерз.

Нагадаем, на працягу гэтага тыдня ў Беларусі захаваецца марознае надворʼе, але завірухі не будзе.

Як перажыць нізкія тэмпературы – чытайце парады адмыслоўцаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў