Пілоту «СуперДжэт», які згарэў у «Шарамецьева», высунулі абвінавачванне


Дзянісу Еўдакімаву, які ўзначальваў экіпаж самалёта Sukhoi Superjet 100 кампаніі «Аэрафлот», высунутае абвінавачванне паводле артыкулу парушэнне правілаў бяспекі палётаў. Паведамляе Бі-Бі-Сі.

Самалёт, які належаў авіякампаніі «Аэрафлот», 5 траўня выконваў рэйс Масква – Мурманск. Але праз некаторы час пасля ўзлёту борт вярнуўся ў аэрапорт і падчас жорсткай пасадкі, загарэўся. У выніку пажару загінуў 41 чалавек.

Аб’ектыў
Трагедыя ў «Шарамецьева»: 41 асоба загінула, у тым ліку двое дзяцей
2019.05.06 22:30

Камандзіра Superjet Еўдакімава абвінавачваюць у злачынстве паводле ч. 3 арт. 263 КК РФ (парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкай шкоды здароўю чалавека, смерць дзвюх і больш асобаў), гаворыцца ў паведамленні СКР. Пакаранне паводле гэтага артыкулу – пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

Еўдакімаў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Паводле справаздачы Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту (МАК) на лайнеры былі выяўленыя пашкоджанні, характэрныя для слядоў ад уздзеяння маланкі. Пасля ўдару маланкі аўтапілот адключыўся і сістэмы самалёта перайшлі на ручное кіраванне. У справаздача МАК няма наўпроставых указанняў на памылкі пілотаў у якасці прычынаў авіяздарэння.

ВІДЭА
Што вядома пра катастрофу ў «Шарамецьева»? Галоўнае
2019.05.06 09:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў