Пілот збітага Су-24 дастаўлены на базу расейскіх ВВС у Сірыі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”46099″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Міністр абароны Расеі заявіў, што штурман збітага знішчальніка «жывы і здаровы».

Паводле міністра Сяргея Шайгу, штурмана даставілі на базу ВВС Расеі ў сірыйскай правінцыі Латакія, піша Meduza.

«Я хацеў бы падзякаваць усім нашым хлопцам, якія з велізарнай рызыкай працавалі ўсю ноч», – сказаў Сяргей Шайгу.

Ён адзначыў, што аперацыя па выратаванні штурмана была скончаная а 03:40 паводле маскоўскага часу.

Пра выратаванне пілота распавёў і амбасадар Расеі ў Францыі Аляксандр Арлоў.

«Пасля таго, як самалёт збілі, абодва пілоты паспелі выратавацца. Аднак адзін з іх атрымаў раненні падчас скоку з парашутам, пасля чаго быў зверскі забіты агнём з зямлі джыхадыстамі, якія знаходзіліся ў гэтым раёне. Другі змог уцячы і, паводле апошняй інфармацыі, яго падабралі прадстаўнікі расейскага войска. Пілота мелі вярнуць на расейскую вайскова-паветраную базу», – адзначыў амбасадар у інтэрвю радыёстанцыі «Europe.

Загінулы пілот збітага знішчальніка Су-24 будзе пасмяротна ўзнагароджаны Зоркай Героя Расеі, паведаміў расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Таксама дзяржаўныя ўзнагароды будуць прысуджаныя выратаванаму штурману і ўдзельнікам выратавальнай аперацыі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў