Пілот Germanwings усміхаецца і атрымлівае асалоду ад палёту


Апублікваны відэазапіс, на якім пілот самалёту, што разбіўся ў Альпах, кіруе планёрам.

Запіс зроблены каля дзесяці гадоў таму, паведамляе Reuters. У той час Андрэас Любіц, другі пілот які разбіў у Альпах самалёт Germanwings, толькі вучыўся лятаць. На відэа ён кіруе планёрам у раёне свайго роднага гораду Монтабаур, за 130 км ад Дзюсельдорфа. Ён усміхаецца і, падобна, атрымлівае асалоду ад палёту.

Пракуратура Францыі падазрае, што Андрэас Любіц 24 сакавіка замкнуўся ў кабіне Airbus A320, скарыстаўшыся адсутнасцю камандзіра, пасля чаго наўмысна накіраваў лайнер у зямлю ў раёне французскіх Альпаў. Следства сцвярджае, што пілот пакутаваў на дэпрэсію і праходзіў псіхатэрапію, паколькі быў схільным да самагубства.

АК, belsat.eu, паводле delfi.lt, reuters.com

Стужка навінаў