Піліпу Шаўрову за графіці пагражае да 6 гадоў зняволення


Піліпу Шаўрову агучылі абвінавачванні. Актывіста «Маладога фронту» затрымалі за расфарбаваныя рукі помніка Пушкіну, але вінавацяць яго паводле трох эпізодаў. Юнаку пагражае да 6 гадоў зняволення, распавяла «Белсату» жонка актывіста Вольга Шаўрова.

19 студзеня Піліпа Шаўрова затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Хлопца вінавацяць у тым, што ён размаляваў чырвонай фарбай рукі помніка расейскаму паэту Пушкіну. Акрамя гэтага хлопца вінавацяць і ў іншых графіці.

«Яму інкрымінуюць тры графіці. У прыватнасці размаляваныя рукі Пушкіну, размаляваны помнік МУС і за графіці «Свабоду Севярынцу». Першыя два эпізоды паводле ч.1 арт. 339 КК («Хуліганства». – Belsat.eu), а за апошняе графіці – ч. 2 арт. 339 КК РБ («Хуліганства, учыненае паўторна або групай асобаў». – Belsat.eu). Выпускаць яго пакуль не збіраюцца. Канечне, накіравалі скаргу, з патрабаваннем выпусціць, але як будзе – невядома. Як суд вызначыць. Чакаем, што на наступным тыдні будзе суд у справе яго ўтрымання. Тады і будзе вядома, ці адпусцяць Піліпа да суда», – распавяла «Белсату» жонка Піліпа Вольга Шаўрова.

Апроч пафарбаваных рук Пушкіна актывіста вінавацяць у тым, што ён намаляваў бел-чырвона-белы сцяг на помніку загінулым пры выкананні абавязку міліцыянтам і вайскоўцам унутраных войскаў МУС Беларусі, а таксама нанёс графіці «Свабоду Севярынцу».

Агульная шкода, як афіцыйна палічылі ўлады гораду, не перавышае 230 рублёў: за помнік Пушкіну – 62 руб. 88 кап., за помнік міліцыянтам – 67 руб. 87 кап., за графіці – 98 руб. 18 кап.

Hавiны
«Сумняюся, што ён сам прыйшоў у міліцыю», – жонка Піліпа Шаўрова, арыштаванага на 2 месяцы
2020.01.24 13:08

СК belsat.eu

Стужка навінаў