Пікет і канцэрт у Каложскім парку мусілі распачацца а 17:00.
У суботу, 25 ліпеня, у гарадзенскім Каложскім парку распачаўся мітынг з даверанымі асобамі кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Пачатак мітынгу быў прызначаны на 17-ю гадзіну, але ў гэты час арганізатары толькі ставілі сцэну. Першыя песні прагучалі праз хвілінаў 40. Нягледзячы на затрымку, у Каложскі парк прыйшло больш за 200 чалавек, якія падтрымліваюць Святлану Ціханоўскую.
Гарадзенцы патрабуюць свабоду беларускім палітычным вязням.
Вольга Каракіна – дзяўчына каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Змітра Фурманава, кажа са сцэны, што ад 26 ліпеня яна з мамай Змітра Фурманава, таксама Вольгай, ужо пенсіянеркай, едуць у Менск пад СІЗА №1, дзе абвесцяць бестэрміновую галадоўку. Такім чынам яны патрабуюць вызвалення Змітра Фурманава.
АК, фота Васіль Малчанаў Belsat.eu