На мітынг Святланы Ціханоўскай у Віцебску прыйшлі больш за 5 тысяч чалавек

У Віцебскім Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў у раёне цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі прайшоў масавы агітацыйны пікет Святланы Ціханоўскай. Паводле розных падлікаў, яго наведалі ад 5 да 8 тысяч чалавек.

Святлана Ціханоўская разам з Марыя Калеснікавай і Веранікай Цапкала цягам 24 ліпеня наведалі Глыбокае, Наваполацк і Віцебск.

20.50. За апошнія гады ў Віцебску не збіралася столькі людзей на палітычнае мерапрыемства. Бліжэй да 21-й гадзіны яны амаль разыйшліся.

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава. Віцебск, 24 ліпеня. Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

20.28. Прадстаўніцы штабоў сыходзяць. Вядоўца заклікае людзей разам заспяваць песню Віктара Цоя «Перамен».

20.20. Вядоўца заклікае скандаваць «Любім! Можам! Пераможам!» Людзі ахвотна падтрымалі. Пры гэтым вядоўца распавядае пра ініцыятыву «Чэсныя людзі».

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.e

2014. Вераніка Цапкала нагадала, што ніхто з апазіцыі і альтэрнатыўных кандыдатаў не кажуць пра вайну і Майдан.

«Пра гэта ўзгадвае толькі адна асоба. Людзі хочуць жыць спакойна ў сваёй краіне».

20.10. Марыя Калеснікава звярнулася да вайскоўцаў і людзей у пагонах. Яна заклікала абараняць народ, а не ўладу. Прадстаўніца штабу Бабарыкі раскрытыкавала кіраўніка краіны ў шматлікіх момантах яго палітыкі.

Пасля яе выступу слова ўзяла Вераніка Цапкала.

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава. Віцебск, 24 ліпеня. Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

20.00. Паводле некаторых падлікаў у Віцебску на пікеце каля 8 тысячаў чалавек.

19.55. Слова ўзяла Марыя Калеснікава з штабу Віктара Бабарыкі.

19.45. Кандыдат на прэзідэнта запрашае галасаваць за яе і прыйсці на выбарчы ўчастак менавіта 9 жніўня.

19.40. Людзі перарываюць выступ Святланы Ціханоўскай воклічамі «Верым! Можам! Пераможам!»

Вераніка Цапкала, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава ў Віцебску. Фота: Belsat.eu

19.35. Святлана Ціханоўская распачала агітацыйны пікет. Яна адзначыла, што не бачыць людзей і шкадуе, што ўлады вызначаюць такія месцы для пікетаў.

19.30. Людзі авацыямі сустракаюць прадстаўніц аб’яднанага штабу, якія ўжо на мітынгу.

Іосіф Навумчык і Таццяна Севярынец. Фота: Belsat.eu

19.25. Людзі лічаць, што падчас выбараў улады могуць выкарыстаць нават зброю. Людзі паміж сабою ў размовах кажуць, што галоўнае – скінуць гэтую чуму.

19.20. Кандыдатка на прэзідэнта пакуль не даехала з Наваполацку ў Віцебск. Тым часам на пляцоўцы сабраліся больш за тысячу чалавек.

19.10. Людзі скандуюць «Верым! Можам! Пераможам!»

Яшчэ да пачатку мерапрыемства на пікет сабраліся сотні жыхароў гораду.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

СК belsat.eu

Hавiны