«Такога ў нас даўно не было»: чэргі на пікеце Святланы Ціханоўскай у Баранавічах. «Белсат» зладзіў СТРЫМ


?СТРЫМПікет Святланы Ціханоўскай у Баранавічах.Блогер ладзіць пікет па збору подпісаў за сваю жонку, Святлану Ціханоўскую.Глядзіце!

Opublikowany przez Белсат TV Wtorek, 26 maja 2020

Блогер Сяргей Ціханоўскі заклікае людзей прыйсці на пікет па збору подпісаў за сваю жонку, Святлану Ціханоўскую, якая зарэгістравала ў ЦВК ініцыятыўную групу па вылучэнню ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта.

А 17:00 распачнецца стрым «Белсату» з Баранавічаў, дзе блогер Сяргей Ціханоўскі ладзіць пікет па збору подпісаў за сваю жонку, Святлану Ціханоўскую. Нагадаем, Святлана зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнню ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта і зараз збірае подпісы.

Перад пачаткам акцыі прадстаўнік Баранавіцкага гарвыканкаму загадаў Сяргею Ціханоўскаму адысці больш за 50 метраў.

На пікет прыйшло некалькі сотняў людзей. Яны нават утварылі чаргу, каб паставіць подпіс за кандыдатку.

Фота: Аляксандр Швед / Belsat.eu
Фота: Аляксандр Швед / Belsat.eu
Прадстаўнік Баранавіцкага гарвыканкаму, фота: Аляксандр Швед, belsat.eu
Фота: Аляксандр Швед / Belsat.eu
Фота: Аляксандр Швед / Belsat.eu
Фота: Аляксандр Швед / Belsat.eu
Фота: Аляксандр Швед / Belsat.eu
Фота: Аляксандр Швед / Belsat.eu
Фота: Аляксандр Швед / Belsat.eu
Фота: Аляксандр Швед / Belsat.eu

Учора, 25 траўня, Сяргей Ціханоўскі ладзіў пікет у падтрымку Святланы ў Слуцку. Тады ўдалося сабраць тысячу подпісаў.

У нядзелю на пікеце ў Менску за Святлану Ціханоўскую падпісалася больш за 3 тысячы чалавек.

Hавiны
Сотні метраў чаргі ды гадзіны чакання. У Менску збіралі подпісы патэнцыйныя кандыдаты на прэзідэнцтва. ВІДЭА
2020.05.24 11:00

ВЯ Belsat.eu

Стужка навінаў