На мітынгу Ціханоўскай у Барысаве было больш за 1500 чалавек. СТРЫМ


На агітацыйны пікет Святланы Ціханоўскай ў Барысаве прыйшлі больш за паўтары тысячы чалавек.

Святлана Ціханоўская сёння мусіць наведаць агітацыйны пікет аб’яднанага штабу ў Барысаве. Сачыце за нашым YouTube-каналам, сацсеткамі і, канешне, эфірам. Усе падрабязнасці і найбольш цікавыя моманты – толькі на «Белсаце».

Фота: Belsat.eu

Святлана Ціханоўская і чальцы ейнага штабу ехалі на агітацыйны мітынг у Барысаў. Як паведаміла Вольга Кавалькова ў сваім стрыме ў фэйсбуку, яны ехалі ў Барысаў на трох машынах. Працаўнікі ДАІ спынілі іхныя аўтамабілі на трасе прыкладна ў 50 км ад гораду. На якой падставе праваахоўнікі спынілі каманду Ціханоўскай – невядома. Праз некаторы час Кавалькова паведаміла, што іх адпусцілі і яны накіроўваюцца ў Барысаў.

Паводле ацэнак журналістаў, 23 ліпеня ў Барысаве больш за 1000 прыхільнікаў пераменаў.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Прыкладна а 19:15 Святлана Ціханоўская разам з Марыяй Калеснікавай прыбыла на мітынг.

А 19:00 пляцоўцы каля ўнівермага «Веста» ў Барысаве сабраліся людзі, каб сустрэцца з Ціханоўскай. Выданне «Наша Ніва» падае лічбу ў 1500 прысутных на мітынгу. Гэта самае масавае палітычнае мерапрыемства ў гэтым горадзе за ўсю сучасную гісторыю Беларусі.

«Спачатку мне было страшна. Але цяпер я не баюся. Я адчуваю вашую падтрымку, я адчуваю вашую сілу», – сказала кандыдатка.

Святлана Ціханоўская на мітынгу ў Барысаве.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Верым. Можам. Пераможам. 23 ліпеня ў Барысаве – выступ Святланы Ціханоўскай.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Партрэты Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкалы і Марыі Калеснікавай у руках прыхільнікаў пераменаў. Барысаў, 23 ліпеня.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Марыя Калеснікава заклікала «працягваць даціскаць уладу ўсімі законнымі метадамі», фіксуючы спробы фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Святлана Ціханоўская ў Барысаве 23 ліпеня, калі Лукашэнка загадаў “спыняць стрымы”.
Фота: belsat.eu
Марыя Калеснікава ўсміхаецца натоўпу.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Барысаў сустракае Святлану Ціханоўскую, 23 ліпеня.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Маладое пакаленне на сустрэчы са Святланаю Ціханоўскай у Барысаве, 23 ліпеня.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Больш за 1000 асобаў наведалі выбарчую сустрэчу Святланы Ціханоўскай у Барысаве.
Фота: belsat.eu
Сімвал пераменаў 2020 Святлана Ціханоўская.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Жыхары Барысаву.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu
Сімвал пераменаў 2020 Святлана Ціханоўская.
Фота: Аліса Ганчар / Belsat.eu

Рэпрэсіі ў дзень мітынгу

Тым часам па дарозе на мітынг на чыгуначным вакзале ў Барысаве міліцыя затрымала Вольгу Мікалайчык, Андруся Войніча, Валянціна Фралова і Алену Менскую. Прыкладна праз тры гадзіны ўсіх актывістаў вызвалілі.

Таксама ля Менску была спыненая машына журналістаў «Белсату». Карэспандэнтку Алену Шчарбінскую неўзабаве адпусцілі. Аператар Віталь Дубік дагэтуль затрыманы, ён знаходзіцца ў пастарунку ў Смалявічах. Паводле журналісткі, нагодай для затрымання стала праверка іхнага аўтамібілю, бо падобная машына нібыта нядаўна здзейсніла ДТЗ.

У Менску падчас запісу каментара быў таксама затрыманы карэспандэнт нашага тэлеканалу Арцём Лява і эканаміст Сяргей Чалы. Яны дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага раёну. Неўзабаве іх адпусцілі.

Будзе дапоўнена.

КА belsat.eu

Стужка навінаў