Пхёнгчханг-2018: расклад выступаў беларусаў у восьмы дзень Алімпіяды


Беларускія алімпійцы ў межах Гульняў у Пхёнгчхангу сёння выступаюць у чатырох відах спорту.

Гарналыжны спорт

Нашыя прадстаўнікі ў гэтым відзе спорту ўжо сёння скончылі свой выступ. Марыя Шканава па суме двух спробаў у жаночым слаламе заняла 28-е месца (агулам бралі ўдзел 78 спартовак). Юрый Данілачкін у супергіганце заняў 42-е месца з 62 удзельнікаў.

Лыжныя гонкі

А 07:00 паводле менскага часу пачаліся гонкі на 15 км. Беларусь прадстаўляюць Аляксандр Воранаў, Юрый Астапенка і Міхаіл Сямёнаў. Сяргей Далідовіч не выйшаў на старт.

Канькабежны спорт

А 14:00 на лёд на дыстанцыі 5000 метраў выйдзе Марына Зуева.

Фрыстайл

А 14:00 сочым за выступам у акрабатыцы Алы Цупер і Ганны Гуськовай.

Прапануем вашай увазе размову ў «Гарачым каментары» пра выступ вынікі беларусаў на сёлетняй Алімпіядзе:

НМ, belsat.eu, фотаздымак pyeongchang2018.com

Стужка навінаў