«Урганта не бачылі, яго здымалі ў іншы дзень, затое бачылі ў калідорах «Астанкіна» Светлакова, але гэта не дакладна! Усё спадабалася, здымацца максімальна камфортна. Усё прайшло выдатна», – распавёў belsat.eu удзельнік гурта Іван Селішчаў.
У сакавіку каманда завітала на «Белсат» у праграму «BML Premium». Хлопцы зайгралі па песні з кожнага свайго альбому, у тым ліку са свежага рэлізу.
Цяпер гурт у канцэртным туры. У Беларусі іх можна будзе пабачыць жыўцом 3 жніўня на папулярнай імпрэзе «Рок за баброў».
Раней у Урганта выступалі Макс Корж, ЛСП і Ціма Беларускіх.
ДР belsat.eu