«Перыяд востры». Лукашэнка сустрэўся з даверанымі асобамі

Увечары 22 ліпеня кіраўнік краіны сустрэўся са сваімі даверанымі асобамі, перадае ягоная прэс-служба.

Лукашэнка сустрэўся са сваімі даверанымі асобамі. Фота: president.gov.by

Лукашэнка 22 ліпеня сустрэўся са сваімі даверанымі асобамі на гэтых выбарах. Адразу на пачатку сустрэчы ён зазначыў:

«Перыяд востры. Вы, напэўна, ужо самі адчулі. Пасля гэтага пачатковага перыяду ёсць аб чым пагаварыць. Я не збіраюся выдаваць вам інструкцыю, тым болей, што мой пункт гледжання вы ведаеце. Натуральна, што яна мяняецца. Але не ў тым плане, што я адмаўляюся ад таго, пра што гаварыў напачатку. А ў сувязі з тым, што мяняецца сітуацыя, абстаноўка, і вельмі хутка мяняецца», – сказаў кіраўнік краіны.

Ён падкрэсліў, што перадусім мусіць адказаць на тыя пытанні, якія яму задаюць людзі на сустрэчах. Таксама ён распавёў, што вельмі пільна паставіўся на давераных асобаў: разглядаў іхныя біяграфіі, вывучаў рэкамендацыі з месцаў. Спіс быў зацверджаны толькі з трэцяга разу. Лукашэнка ведае ўсіх, хто ўвайшоў у спіс давераных асобаў.

«Я прашу вас мець на ўвазе, што выбарамі вашае жыццё не скачаецца, і праблемы, якія ў нас ёсць, яны будуць, гэтым не сканчаюцца. Ох што будзе пасля выбараў», – заявіў ён.

У спіс давераных асобаў Лукашэнкі ўвайшлі сенатары, чыноўнікі, дактары і іншыя. Агулам у гэтым спісе 30 чалавек.

КТ belsat.eu

Hавiны