«Первый канал» назваў дзеянні беларускіх уладаў беспадстаўнымі


Сітуацыю вакол пазбаўлення акрэдытацыі расейскага журналіста Кручыніна пракаментавала ягонае кіраўніцтва, піша РБК.

Напярэдадні стала вядома, што карэспандэнта «Первого канала» Аляксея Кручыніна МЗС Беларусі пазбавіла акрэдытацыі. Афіцыйна ведамства прычыну не назвала, аднак адбылося гэта неўзабаве пасля выхаду в эфір рэпартажу пра каронавірус са Стоўбцаў.

У сваю чаргу, «Первый канал» заявіў, што журналіста наагул выслалі з краіны.

«Пацвярджаем высылку нашага карэспандэнта і пазбаўленне акрэдытацыі ўсёй здымачнай групы. Лічым, што гэтыя дзеянні беларускіх уладаў абсалютна беспадстаўныя», – сказалі там.

Увечары ў сераду беларускія дзяржаўныя тэлеканалы выпусцілі сюжэты, дзе, сярод іншага, працу Кручыніна ў Беларусі называлі «несумяшчальнай з журналістыкай» і наўпрост абвінавачвалі расейскі тэлеканал у хлусні.

КА belsat.eu

Стужка навінаў