«Перспектыва вашага галоўнага начальніка – татальная ізаляцыя». Дудзь, Корж і Усовіч пра сітуацыю ў Беларусі


Вядомыя журналісты, а таксама зоркі музыкі ды спорту звяртаюцца да беларусаў і сусветнай грамадскасці праз сацсеткі.

«Я ні разу не палітэксперт, але нават майго беднага розуму хопіць, каб зразумець: пасля таго, што адбылося цягам апошніх дзён, перспектыва вашага галоўнага начальніка – нянавісць уласнага народа і татальная ізаляцыя ад усіх прагрэсіўных краінаў», – напісаў на сваім Тэлеграм-канале Юрый Дудзь.

Журналіст выказаў «павагу і паклон усім людзям, якія перамаглі свой страх і заявілі пра гэта».

Макс Корж лічыць, што «сёння будуць толькі трупы. Сілавікі такім спосабам на бок людзей не пераходзяць». Музыка напісаў:

«Змагацца неабходна. Трэба ісці да канца. Патрабуйце ад сваіх лідараў іншых рашэнняў. Беражыце сябе, не лезьце наўпрост. Не забывайце чые вы праўнукі. Перадавайце ўсім».

https://www.instagram.com/p/CDwTV3nluKh/?utm_source=ig_web_button_share_sheet

Гімнастка Меліціна Станюта знаходзіцца за мяжою і інфармуе падпісчыкаў пра падзеі ў Беларусі па-англійску і па-расейску.
Са сторыз Меліціны Станюты. Гімнастка заклікае маліцца за Беларусь

Распавядае пра падзеі ў роднай краіне і комік Ваня Усовіч, які жыве ў Маскве. Ён размясціў у сваім акаўнце зварот да сілавікоў.

З Інстаграму Вані Усовіча

«Ёсць грань, пасля якой людзі не гатовыя мірыцца з бязмежжам, падманам і непавагаю», – піша ў сваім Інстаграм-акаўнце Ксенія Сабчак. Журналістка перапосціла відэа з жорсткім разгонам на вуліцы Менску.

https://www.instagram.com/p/CDvquWTALKc/

У сваю чаргу расейскі журналіст Леанід Парфёнаў размясціў у сябе ў Інстаграме вельмі сумны жарт. І дадаў хэштэг #жывебеларусь

https://www.instagram.com/p/CDq9a83isl6/

МВ/ТП, Белсат
Стужка навінаў