Перспектыўная беларуская біятланістка будзе выступаць за Украіну


Дар’я Блашко

21-гадовая Дар’я Блашко вырашыла перабрацца пад украінскі сцяг.

Яна з’яўляецца двухразовай пераможцай юніёрскага чэмпіянату свету-2015 у Раўбічах і ўладальніцай вялікага Хрустальнага глобуса па выніках юніёрскага Кубку IBU у сезоне 2015/16.

У заяўцы на чэмпіянат Нямеччыны па летнім біятлоне спартоўка заяўленая за зборную Украіны, паведамляе «Биатлон Украины». Акрамя таго Дар’я Блашко ўжо выступала за новую зборную ў лыжаролернай гонцы без стральбы.

Разам з тым невядома, ці зможа біятланістка выступаць за зборную Украіны ў афіцыйных спаборніцтвах. Паводле правілаў Міжнароднага саюзу біятланістаў, пры пераходзе пад іншы сцяг спартовец мусіць вытрымаць двухгадовы каранцін, каб атрымаць права прадстаўляць новую краіну. Аднак калі федэрацыі дамовяцца, то тэрмін каранціну можа быць скарочаны на адзін год альбо нават ануляваны.

Папярэдні раз Дарʼя Блашко выступала за Беларусь 12 сакавіка 2017 года на Кубку IBU у Эстоніі.

Паводле інфармацыі «Биатлон online», тэрмін каранціну Дарʼі Блашко складзе 1 год. Калі гэта так, то Блашко не зможа выступіць на Алімпіядзе-2018 у Пхёнчхангу, але атрымае права стартаваць пад украінскім сцягам у сярэдзіне сакавіка 2018 гады – гэта значыць у канцы сезона.

Украіну Дарʼя Блашко перабралася разам са сваім асабістым трэнерам Уладзімірам Махлаевым. У Беларусі ж спартоўка і яе трэнер не змаглі дамовіцца аб мадэлі і ўмовах падрыхтоўкі з новым штабам зборнай Беларусі.

У агульным заліку Кубка IBU сезона-2016/17 Дарʼя Блашко заняла 23-е месца.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, фотаздымак са старонкі Дар’і Блашко ў «Фэйсбуку»

Стужка навінаў