Першыя вынікі выбараў у Літве прынеслі сенсацыю


У Літве 12 траўня адбыўся першы тур прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі станам на 22:30, у другі тур праходзяць дзейны прэм’ер Саўлюс Скверняліс і эканаміст, беспартыйны кандыдат Гітанас Наўседа. Яны набіраюць адпаведна 31,12 % і 25,54 % галасоў. Кандыдатка ад кансерватараў Інгрыда Шыманіце, якой сацыялагічныя апытанні давалі найбольшыя шанцы на перамогу, атрымала падтрыманне 23,29 % выбарцаў.

Інгрыда Шыманіце.
Фота: Ганна Русінава / «Белсат»

Але раніцай панядзелка ЦВК агучыла ўжо іншыя вынікі. Па-першае, у Літве пройдзе другі тур, прызначаны на 26 траўня. Па-другое, лідарам першага тура стала Інгрыда Шыманіце з 30,95 % галасоў. На другім месцы апынуўся Гітанас Наўседа (30,94 %). А Саўлюс Скверняліс набраў толькі 19,85 %.

Гітанас Наўседа.
Фота: Ints Kalnins/REUTERS/Forum
Hавiны
Хто стане наступным прэзідэнтам Літвы: у рэйтынгу кандыдатаў змены
2019.05.09 16:08

Астатнія шэсць кандыдатаў набіраюць разам 19,32 % галасоў.

Hавiны
Даля Грыбаўскайце сыходзіць. Літва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў
2019.05.10 09:35

Адначасова ў Літве прайшлі два рэферэндумы. Паводле інфармацыі ЦВК, 73,81 % выбарцаў падтрымалі дазвол падвойнага грамадзянства з краінамі, «адпаведнымі крытэрам абранай Літвой еўрапейскай і трансатлантычнай інтэграцыі».

Таксама 79,56 % літоўцаў падтрымалі скарачэнне колькасці дэпутатаў Сейму са 141 да 121.

Hавiны
У Літве праходзяць прэзідэнцкія выбары і два рэферэндумы. Тлумачым, што адбываецца
2019.05.12 10:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў