Першыя ацэнкі стратаў Беларусі ад бруднай нафты з’явяцца 20 траўня


Працоўная група Беларусі ды Расеі, створаная для ацэнкі стратаў праз забруджванне нафты ў нафтаправодзе «Дружба», падасць першыя вынікі 20 траўня. Пра гэта заявіў расейскі віцэ-прэм’ер Дзмітрый Козак.

Hавiны
Брудная нафта: Беларусь патрабуе ў Расеі кампенсацыі ўскосных стратаў
2019.05.17 18:06

Прадстаўнік расейскага ўраду адзначыў, што працоўная група ўжо пачала працаваць, і першыя вынікі яе працы чакаюцца ў панядзелак, паведамляе РИА «Новости».

Нагадаем, што Беларусь будзе патрабаваць кампенсацыі наўпроставых і ўскосных стратаў ад няякаснай нафты з Расеі. Пра гэта паведаміў 17 траўня намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка.

Hавiны
Шкода Беларусі ад няякаснай нафты можа скласці $ 435 млн
2019.05.14 08:25

Паводле ацэнак расейскіх СМІ, шкода, якую атрымала Беларусь ад няякаснай расейскай нафты, можа скласці ад $ 271,3 млн да $ 435,3 млн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў