Першых наведнікаў запускалі партыямі. У Магілёве адкрыўся «МакДоналдс»

Адкрыццё першага «МакДоналдса» ў Магілёве. Фота belsat.eu

9 студзеня на цырымонію адкрыцця першага ў Магілёве «МакДоналдса» прыйшло прыблізна 150 чалавек. Каб не было цісканіны, першых наведнікаў запускалі партыямі.

Магілёўскі «МакДоналдс» месціцца ў новым гандлёвым цэнтры «Арбат». Пры рэстаране працуе «МакДрайв» 24/7 і з 23 студзеня пачне працу «МакДастаўка». Замову можна аформіць як пры касе, гэтак і самастойна праз электронныя кіёскі.

На адкрыццё прыйшлі каля 150 чалавек. Фота belsat.eu

Частку работнікаў у «МакДоналдс» набіралі задоўга да адкрыцця – шасцёра менеджараў нават стажыраваліся ў Менску, а частку каманды яшчэ дабіраюць. «МакДоналдс» стварыў у Магілёве прыблізна 80 працоўных месцаў, інвестыцыі пры будаўніцтве склалі больш за 2 мільёны рублёў, адзначыў намеснік дырэктара ў пытаннях маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю Уладзіслаў Рыжыкаў.

Адныя з першых наведнікаў – дзеці. Фота belsat.eu
Адкрыццё першага «МакДоналдса» ў Магілёве. Фота belsat.eu

Да мінулага года «МакДоналдс» быў толькі ў адным беларускім абласным цэнтры – у Віцебску. А ў 2019-м установы адкрыліся адразу ў Берасці і Гомлі. Апошнім з абласных цэнтраў «МакДоналдс» пабачыць Горадня – адкрыць рэстаран там запланавалі на другую палову 2020 года. Першы ў Беларусі «Макдоналдс» з’явіўся ў Менску ў 1996 годзе, сёння ў сталіцы працуе 15 рэстаранаў.

Вольга Васільева belsat.eu

Hавiны