Першы з беларускіх дыпламатаў падтрымаў пратэсты


Рэдакцыя «Нашай нівы» атрымала відэазварот пасла Беларусі ў Славакіі, былога памочніка Аляксандра Лукашэнкі Ігара Ляшчэні. Дыпламат падтрымаў мітынгі салідарнасці ў Беларусі.

У Славакіі я прадстаўляю Беларусь і беларускі народ, які ў адпаведнасці з Канстытуцыяй зʼяўляецца адзінай крыніцай улады ў нашай краіне.

Я салідарны з тымі, хто выйшаў на вуліцы беларускіх гарадоў з мірнымі шэсцямі, каб іх голас быў пачуты. Як нарадзінец гораду Жодзіна я – з Вамі рабочыя «БелАЗа» і «Кавальскага заводу цяжкіх штамповак»!

Я шчыра спадзяюся, што будучыня маёй краіны будзе заснавана на ўліку пазіцый усіх слаёў грамадства і прадстаўнікоў розных палітычных сілаў.

Беларусы выпакутавалі гэта права!

  • Ігар Ляшчэня – пасол Беларусі ў Славакіі з 2016 года. У 2002-2006 гадах Ляшчэня займаў пасаду памочніка прэзідэнта Беларусі.
  • Раней акцыі пратэсту беларусаў падтрымаў Павел Латушка – кіраўнік Купалаўскага тэатру ў Менску, былы міністр культуры Беларусі і былы амбасадар краіны ў Францыі.
Hавiны
Лукашэнка пачаў казаць МЫ (з Расеяй) і пагражаць ейным войскам
2020.08.16 01:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў