Першы веганскі бар адкрыўся ў Горадні


Бургеры з бульбай, фалафель ды піва можна будзе замовіць… у тэатры.

Стваральнікі называюць свой бар першым веганскім фаст-фудам. Выбар меню, сапраўды, пакуль не вельмі вялікі: бургеры з буракамі або бульбай ды фалафель, папулярная на Ўсходзе катлета з нута, турэцкага гароху, завернутая ў лаваш.

На адкрыццё прыйшлі адныя субкультуршчыкі, аднак стваральнікі сцвярджаюць, што «Несцерка» адкрыты для ўсіх:

«Да нас можа прыйсці кожны, мы не ставім сабе нейкія рамкі, – распавядае Зміцер, – Мы зрабілі тое, што мы даўно хацелі, чаго не знаходзілі ў горадзе. Падабаецца – добра, як не – вашае права».

Бар стаў плёнам працы дзесяці сяброў, якіх аб’ядноўвалі сантыменты да веганскага спосабу харчавання. Не маючы магчымасці з’есці ўлюбёныя стравы недзе ў іншым месцы, хлопцы і дзяўчаты вырашылі зрабіць сваю ўласную кропку.

Глядзіце фотасправаздачу, як у іх гэта атрымалася:[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Бар «Несцерка» размясціўся на месцы колішняй аднайменнай кавярні, што калісьці была прапісаная ў будынку драматычнага. Разам з тым, ад старой установы засталася толькі назва – дызайн інтэр’еру ды атмасфера цалкам адпавядаюць густам новых гаспадароў.

На адкрыцці загралі DJ Szmoltz (Гродна) i Denn Foxx (Мінск), а на першым паверсе дзяжурыла ахова ў спартовых нагавіцах ды шапачках.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў