Першы ў Еўропе. Францыя паведаміла пра смерць ад каронавіруса


Аньез Бузін.
Фота: POOL / Reuters / Forum

У Еўропе зафіксаваны першы выпадак смерці ад кітайскага каронавіруса COVID-2019. Пра гэта паведамляе французскае выданне BFM TV.

Як паведаміла кіраўніца Міністэрства салідарнасці ды здароўя Францыі Аньез Бузін, у краіне зарэгістраваная першая смерць чалавека, заражанага каронавірусам COVID-2019.

Памерлы – 80-гадовы турыст з кітайскай правінцыі Ху-Бэй, дзе знаходзіцца агмень віруса. У Францыі ён прыбыў 16 студзеня, а 25-га яго шпіталізавалі. Захворванне развівалася вельмі хутка, і апошнія дні ён знаходзіўся ў крытычным стане.

Hавiны
Кітайскі каронавірус дабраўся да новага кантынента
2020.02.15 10:45

Аньез Бузін адзначыла, што гэтая смерць першая ад каронавіруса па-за межамі Азіі.

У Еўропе выпадку заражэння COVID-2019 таксама фіксаваліся ў Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Італіі, Іспаніі, Фінляндыі, Бельгіі ды Швецыі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў