Першы SOLDOUT на «Лістападзе»: на два фільмы, знятыя з удзелам «Белсату», раскупілі квіткі


Фільмы «Чыстае мастацтва» Максіма Шведа і «Summa» Андрэя Куцілы, зробленыя сумесна з нашым телеканалам, пакажуць 6 лістапада ў рамках кінафестывалю «Лістапад». Квіткоў на сеансы ўжо няма, паведамляюць арганізатары.

Фільм «Чыстае мастацтва» рэжысёра Максіма Шведа, беларуская прэм’ера якога адбудзецца на «Лістападзе», даследуе феномен ЖЭС-арту.

Hавiны
Беларускія ўлады ставяць на Малевіча: інтэрв’ю з рэжысёрам фільма «Чыстае мастацтва»
2019.05.28 16:44

Маляры ЖЭСа Зіна і Іна старанна зафарбоўваюць на сценах Менску надпісы, пакідаючы пасля сябе рознакаляровыя прамавугольнікі. Натхнёны гэтымі яскравымі фігурамі, мастак-абстракцыяніст Захар Кудзін выходзіць на гарадскі пленэр. Назіраючы за нараджэннем арт-феномену, фільм з іроніяй і любоўю паказвае сучасную Беларусь і ўздымае пытанні, актуальныя не толькі для нашай краіны.

У мінулую суботу Максім Швед атрымаў прыз за лепшую рэжысуру на кінафестывалі «АРТДОКФЕСТ» у Рызе.

Hавiны
Аўтар фільму пра мастацтва беларускіх ЖЭСаў стаў найлепшым рэжысёрам фестывалю «Артдокфэст»
2019.10.27 16:34

Фільм «Summa» Андрэя Куцілы ўжо мае шмат узнагарод прэстыжных міжнародных кінафестываляў, уключаючы прыз за лепшы сярэднемятражны фільм на кінафестывалі ў Амстэрдаме (IDFA).

Паводле сюжэту, маладая беларуская мастачка едзе ў Польшчу ў госці да свайго сябра, пажылога мастака Анджэя Струміла. Гэтая паездка дае ёй магчымасць адцягнуцца ад гарадской мітусні, яму – забыцца пра адзіноту. Маляванне, размовы, верхавая язда, хатнія справы – прыемнае баўленне часу ў асабняку Анджэя перарываецца толькі званкамі мужа мастачкі, які просіць яе вярнуцца дадому. Але яна хоча застацца даўжэй: тут засталіся няскончаныя справы…

Hавiны
Дакументаліст Андрэй Куціла атрымаў прыз як рэжысёр найлепшага фільму на Кракаўскім кінафестывалі
2019.06.02 18:30

Абодва фільмы паўсталі пры ўдзеле тэлеканалу «Белсат».

Расклад фільмаў Нацыянальнага конкурсу кінафестывалю «Лістапад» у кінатэатры «Беларусь» можна паглядзець вось тут.

КА belsat.eu

Стужка навінаў