Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі сыходзіць у адстаўку


Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Дзмітрый Шадко падаў заяву аб адстаўцы. Пра гэта ён распавёў у размове з TUT.BY.

«У дадзены момант знаходжуся ў адпачынку. Некалькі тыдняў таму я звярнуўся ва ўрад з просьбай аб адстаўцы. Спадзяюся, сёння будзе атрымана згода кіраўніка дзяржавы», – сказаў Шадко.

Ён развеяў чуткі пра тое, што пакінуў Беларусь і не мае намеру вяртацца ў краіну на фоне затрымання гендырэктара «Белтэлекама».

«У далейшым я збіраюся працаваць і жыць у Беларусі. Проста ўжо пяць гадоў працую ў міністэрстве. Гэта вельмі шматгранны і каштоўны досвед. А цяпер ёсць новыя цікавыя прапановы. Не да пенсіі ж працаваць на адным месцы», – растлумачыў ён.

Раней у сацыяльных сетках з’явіліся паведамленні пра арышт Шадко. Праваахоўнікі гэтую інфармацыю зняпраўдзілі. Тэлеграм-канал «Хромой бес» паведамляе, што хаця Шадко і знаходзіцца на волі, але ж цікавасць да ягонай асобы з боку сілавых структурах сапраўды есць.

Hавiны
У кватэры дырэктара «Белтэлекаму» знайшлі $ 470 000
2019.05.04 13:22

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў