Першы ізраільскі месяцаход паспяхова адпраўлены да спадарожніка Зямлі


Першы ізраільскі касмічны апарат, пасадачны модуль з месяцаходам «Beresheet» паспяхова адпраўлены да Месяца. Прыватная амерыканская кампанія «SpaceX», заснаваная Іланам Маскам, запусціла ракету-носьбіт «Falcon 9» з мысуКанавэрал* у Флорыдзе ў пятніцу, 22 лютага. Акрамя ізраільскага модуля,«Falcon 9» вывела ў космас інданезійскі спадарожнік і спадарожнік для эксперыментаў ВПС ЗША.

Праз 30 хвілін пасля запуску ізраільскі апарат аддзяліўся ад ракеты-носьбіта і ўзяў курс на зямную арбіту, паведамляе DW.COM. Чакаецца, што ён сядзе на паверхню спадарожніка Зямлі 11 красавіка. Такім чынам, Ізраіль стане чацвёртай дзяржавай, якая пасадзіць свой апарат на Месяц.

У выпадку паспяховай пасадкі ізраільскі модуль стане першым у гісторыі апаратам, які дасягнуў паверхні іншага нябеснага цела, з прыватным фінансаваннем. Назва месяцаходу («Beresheet») у перакладзе з іўрыту азначае «на пачатку», гэта першыя словы Кнігі Быцця.

Станцыя была распрацавана ізраільскай некамерцыйнай арганізацыяй «SpaceIL». Стварэнне абышлося ў 84 мільёнаў еўраў, большая частка сродкаў паступіла ад прыватных донараў. Апарат усталюе на спадарожніку Зямлі сцяг Ізраілю і даследуе магнітнае поле Месяца. Атрыманыя звесткі могуць дапамагчы ў вывучэнні яго фармавання.

Фота
NASA высадзіла на Марсе робата, які будзе вывучаць планету. Ён ужо даслаў першае сэлфі
2018.11.27 10:21

СК, belsat.eu

Стужка навінаў