Першы беларускі байкшэрынг пасля скандалу пачаў выкарыстоўваць беларускую мову


Фота: kolobike.by

12 верасня мабільнае прыкладанне «Kolobike» абнавілася – у ім з’явілася беларуская мова.

Нагадаем, што ў жніўні першы беларускі сэрвіс байкшэрынгу «Kolobike» трапіў у скандал. Усё пачалося з таго, што ў тўітэр-акаўнце @kolobike_by кліенту адмовілі ў магчымасці пераходу на беларускую мову.

Акаўнт несапраўдны? Першы беларускі байкшэрынг трапіў у скандал праз беларускую мову

Пасля шэрагу публікацыяў у медыях кіраўніцтва кампаніі заявіла, што акаўнт фэйкавы. А таксама паабяцала зрабіць прыкладанне «Kolobike» беларускамоўным.

Сайт «Kolobike» надалей мае толькі расейскамоўную версію.

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары