Першая ў свеце плывучая АЭС прышвартавалася каля Чукоткі


23 жніўня 2019 г. Плывучая АЭС «Акадэмік Ламаносаў» выйшла з Мурманску ў чукотскі Певек. 14 верасня яна прышвартавалася каля Чукоткі.
Фота: Forum/Reuters

Атамная цеплаэлектрастанцыя «Акадэмік Ламаносаў» будзе забяспечваць электрычнасцю населеныя пункты і прадпрыемствы ў ваколіцах Певеку, паведамляе rosatom.ru.

«Акадэмік Ламаносаў» – мабільны энергаблок малой магутнасці. Ён распрацаваны для працы ў складзе плывучай атамнай цеплаэлектрастанцыі ў раёнах Крайняй Поўначы і Далёкага Усходу. Паодле «Росатом», «Акадэмік Ламаносаў» у перспектыве мае замяніць Білібінскую АЭС.

Плывучая АЭС «Акадэмік Ламаносаў».
Фота: Forum/Reuters

Плывучая атамная цеплаэлектрастанцыя абсталяваная двума рэактарнымі ўстаноўкамі ледакольнага тыпу КЛТ-40С, якія могуць выпрацоўваць да 70 МВт электраэнергіі і 50 Гкал/г цеплавой энергіі ў намінальным працоўным рэжыме, што дастаткова для забеспячэння энергаспажывання гораду з насельніцтвам каля 100 000 чалавек.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў