Першая сусветная вайна з сямейнага архіву


Да сотых угодкаў заканчэння Першай сусветнай вайны мы публікуем унікальнае адбіткі гісторыі: серыю фотаздымкаў, зробленых доктарам Аляксандрам Зусмановічам на Паўночным фронце, недалёка ад Смаргоні і Ашмянаў.

Аляксандр Зусмановіч нарадзіўся ў 1883 годзе ў Адэсе ў сямʼі лекара. У 1911 годзе скончыў універсітэт і ў 1912–1913 гадах працаваў павятовым доктарам у Валынскай і Маскоўскай губернях. Падчас Першай сусветнай вайны ён трапіў у шэрагі сапёрнага батальёну інжынернага палка. Здымаў фотаапаратам «Leica» ваенныя будні. Усе фатаграфіі былі зробленыя ў 1915–1916 гадах.

Гэты архіў належыць сямʼі Шчарбаковых. Упершыню здымкі былі апублікаваныя ў межах праекту «Урокі гісторыі». Уладальніца архіву Ірына Шчарбакова распавяла, што фотаздымкі заўсёды захоўваліся ў сямʼі, але прыйшоў час дастаць трухлявыя альбомы, каб не забыць падзеі мінулага і захаваць гісторыю для будучых пакаленняў. Ірына падзялілася з намі фотаздымкам той самай камеры, якая прайшла вайну, фота захавала адлюстраванне камеры, якая стала рэліквіяй.

Тая самая старая «Leica»

ЛП, belsat.eu

Стужка навінаў