Першая сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца падчас саміту G20


Такое рашэнне было прынятае падчас нядаўняй тэлефоннай размовы кіраўнікоў Расеі і ЗША.

Пра гэта міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў паведаміў пасля сённяшняй сустрэчы з дзяржсакратаром Рэксам Тылерсанам ды прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам.

«У любым выпадку яны ўбачацца ў ліпені», – заявіў кіраўнік МЗС Расеі.

Трамп і Лаўроў у Белым доме. 10 траўня 2017 г.
Фота: Mikhail Metzel/TASS

Саміт пройдзе ў ліпені ў нямецкім Гамбургу.

ЮВ, belsat.eu, паводле ТАСС

Стужка навінаў