Першая ахвяра: загінуў чалавек


Пра гэта паведамляе МУС.

Тэлеграм-канал МУС паведамляе, што ў Менску загінуў чалавек.

– 10 жніўня, прыблізна а 23:00, падчас масавых беспарадкаў у Менску на праспекце Прытыцкага, натоўп будаваў барыкады для блакавання руху. У ходзе супрацьстаяння са спецназам, які прыбыў для дэблакавання плошчы, адзін з пратэстуючых спрабаваў кінуць неўстаноўлены выбуховую прыладу ў бок праваахоўнікаў. Яна выбухнула ў руцэ, мужчына атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём. Цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння, – пра гэта паведамляе прэс-служба МУС

ВЯ Belsat.eu

 

Стужка навінаў