Першамай у Маскве і Пецярбурзе: абсурдныя шэсця, затрыманні і партрэты Сталіна і эксгібіцыяністы


У Маскве і Пецярбурзе сёння тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб адзначыць Дзень вясны і працы. Адныя шукалі шашлыкоў і танцаў, другія хацелі прайсці шэсцем праз цэнтр гораду з транспарантам. Да шашлыкоў і танцаў дайшлі не ўсе.

Масква

У Маскве паралельна праходзяць дзве акцыі. Калоны першамайскага шэсця ідуць са сваім музычным суправаджэннем. Яны рухаюцца ад сабору Васіля Блажэннага да Гістарычнаму музею. Расейскую сталіцу таксама не абышла «Манстрацыя», якую яшчэ 16 гадоў таму прыдумалі ў Новасібірску.

Масква. Першамай 2019
Масква. Першамай 2019
Масква. Манстрацыя 2019
Масква. Манстрацыя 2019
Масква. Манстрацыя 2019
Масква. Манстрацыя 2019
Масква. Манстрацыя 2019

Санкт-Пецярбург

У паўночнай сталіцы Расеі праваахоўнікі затрымалі больш за 15 пратэстоўцаў дэмакратычнай калоны. Удзельнікі адмаўляліся сыходзіць з Неўскага праспекту. Арганізатары акцыі падкрэслівалі: шэсце ўзгодненае, а актывісты не парушалі правілаў правядзення публічнай акцыі.

Паводле журналіста belsat.eu, які быў на месцы падзеяў, калону ўсё ж такі разагналі, большасць арганізатараў затрымалі. Таксама затрымалі дэпутата заканадаўчага сходу Пецярбурга Максіма Рэзніка.

Першамай 2019. Санкт-Пецярбург
Першамай 2019. Санкт-Пецярбург
Першамай 2019. Санкт-Пецярбург
Першамай 2019. Санкт-Пецярбург

ДР belsat.eu

Стужка навінаў