Першакурсніцы затрымалі п’янага рабаўніка, які збіваў пенсіянера


Тры студэнткі аднаго са сталічных каледжаў затрымалі нецвярозага мужчыну на вуліцы Бабруйскай у Менску. Нападнік – 27-гадовы нарадзінец Бабруйску. Пры затрыманні хлопец пашкодзіў планшэт адной з дзяўчат.

Першакурсніцы трымалі зламысніка пакуль не прыехала міліцыя. Пазней высветлілася, што той не толькі збіў пажылога мужчыну, але і паспеў адабраць у яго 200 тысяч рублёў, якія схаваў у сваю шкарпэтку.

За рабаванне хлопцу пагражае да 6 гадоў турмы.

ДР belsat.eu паводле guvd.gov.by

Стужка навінаў