Іслама Карымава пахавалі ў Самаркандзе паводле мусульманскіх традыцыяў


Тысячы людзей ўзялі ўдзел у пахаванні Карымава ў Самаркандзе. Фота АР
Шмат хто з жыхароў Самарканду шчыра смуткаваў і нават плакаў. Фота АР
У Самаркандзе людзі кідалі кветкі пад колы жалобнага картэжа. Фота АР
У Самаркандзе людзі кідалі кветкі пад колы жалобнага картэжа. Фота АР
На пахаванне прыехалі прадстаўнікі іншых краінаў. Фота АР

[/vc_column_text][vc_column_text]Цырымонія развітання з першым прэзідэнтам Узбекістану Ісламам Карымавым прайшла днём у суботу на гістарычнай плошчы Рэгістан ў цэнтры Самарканду.

Для ўдзелу ў цырымоніі ў родны горад Іслама Карымава прыбытку дзяржаўныя, грамадскія, рэлігійныя дзеячы Узбекістану, а таксама высокапастаўленыя прадстаўнікі шэрагу краін і міжнародных арганізацыяў.

Сярод іх былі прэзідэнты Таджыкістану, Туркменістану і Афганістану, прэмʼер-міністры Расеі, Казахстану, Кыргызстану і Грузіі, кіраўнік МЗС Ірану, дзяржаўны міністр ААЭ, выканаўчы сакратар СНД і іншыя. Беларускую дэлегацыю на пахаванні ачоліў прэмʼер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.

Пасля пахавальнай малітвы жалобная працэсія з удзелам тысяч жыхароў і гасцей Самарканду прайшла ў комплекс Шахі-Зінда, дзе першы кіраўнік Узбекістану Іслам Карымаў быў пахаваны ў адпаведнасці з мусульманскімі звычаямі.

Пра смерць Іслама Карымава ўрад Узбекістану афіцыйна паведаміў 2 верасня. Перад гэтым цягам 5 дзён былі супярэчлівыя звесткі пра стан лідара Узбекістану. Агенцтва «Фергана» паведамляла, што Карымаў памёр яшчэ 29 жніўня.

Глядзіце яшчэ >>> Холад улады і холад смерці

Смерць Карымава: азіяцкая дыктатура альбо вяртанне ў каменны век

Іслам Карымаў узначаліў Узбекістан у 1989 годзе, заняўшы пасаду першага сакратара ЦК Камуністычнай партыі. 24 сакавіка 1990 года падчас сесіі Вярхоўнага Савету Узбекскай ССР Карымаў быў абраны прэзідэнтам і з таго часу заўсёды перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах.

МЯ, паводле gazeta.uz. Фота AP

Стужка навінаў