Ператрус у кватэры галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» і яго жонкі, журналісткі TUT.BY


Галоўны рэдактар «Нашай нівы» Ягор Марціновіч пасля ператрусу ў кватэры.
Фота: «Белсат»

У галоўнага рэдактара «Нашай нiвы» Ягора Марціновіча праходзіць ператрус, паведаміла яго жонка, журналістка TUT.BY Адарʼя Гуштын.

Сувязь з Ягорам Марціновічам знікла, калі ён пайшоў з раніцы выгульваць сабаку. На тэлефон родных прыйшоў сігнал SOS, піша TUT.BY.

Пасля Адарʼя Гуштын паведаміла, што ў іх у кватэры ператрус. Паводле яе ператрус звязаны з артыкулам «Нашай нiвы», дзе ішла гаворка, што ў камеру да «дыджэяў пераменаў» у ЦІП на Акрэсціна прыходзіў высокі міліцэйскі начальнік.

Журналісты чакаюць каля кватэры Ягора Марціновіча і Адарʼі Гуштын.
Фота: «Белсат»

Ператрус праводзіць ўпраўленне ўласнай бяспекі МУС.

Пасля вобшуку галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча міліцыянты вывелі з кватэры і пасадзілі ў зялёны мікрааўтобус і адвезлі на допыт у Следчы камітэт.

Пацярпелы Барсукоў

Ягор Марціновіч – падазраваны па арт. 188 Крымінальнага кодэксу (паклёп, за выказванне дыджэя Сакалоўскага пра Барсукова). Трое сутак, як і чакалася, ён будзе ў ізалятары.

Пацярпелы – намеснік міністра МУС Аляксандр Барсукоў, за артыкул, дзе дыджэй Уладзіслаў Сакалоўскі кажа, што той яго біў на Акрэсціна. Ператрус праводзіць упраўленне ўласнай бяспекі МУС, Ягор даваў ім раней тлумачэнні па сітуацыі з артыкулам пра Барсукова, сёння яны яго выклікалі на азнаямленне з экспертызай, але не далі нават даехаць да іх. У Ягора ёсць адвакат, мы дабіліся, каб ён быў на ператрусе, на допыт ён таксама паедзе, – напісала ў Фэйсбуку Адарʼя Гуштын.

Hавiны
Збіццё, здзекі, катаванні. Як адбываў арышт адзін з «дыджэяў пераменаў»
2020.08.17 19:26

belsat.eu

Стужка навінаў