Наша чытачка (папрасіла застацца ананімнай) распавяла пра ўчорашнія сутыкненні з міліцыянтамі.
На выбарчым участку жанчыны яўка склала 115%, куды ўвечары выйшла каля 300 чалавек. Людзі патрабавалі сумленнага падліку галасоў.
Камісія адмовілася вывесіць пратакол. Міліцыянт, ад якога патрабавалі выканання закона, камусьці патэлефанаваў і сказаў, што праз 10 хвілін пратакол будзе.
«Праз 10 хвілін прыехалі хлопцы з дэпартамента аховы, перасмыкнулі затворы і, пагражаючы людзям аўтаматамі, вывелі камісію і пасадзілі ў «бобікі». Людзі перавярнулі сметніцы, каб было больш складана выехаць з тэрыторыі школы. У выніку камісіі прыйшлося рукамі расчышчаць дарогу. Але ім звыкла ў гаўне капацца», — кажа чытачка.
Пратакол на дзвярах школы ня з’явіўся і з раніцы.
Гэта быў не адзіны ўчастак, дзе яўка была больш за 100 %. Незалежныя назіральнікі заўважылі сур’ёзнае перавышэнне яўкі на некалькіх менскіх участках.
КТ belsat.eu