Перапіс: звярніце ўвагу на пытанне нумар 12


У межах кампаніі «Беларускамоўны» «Белсат» падрыхтаваў серыю відэаролікаў пра словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае значэнне ў беларускай і расейскай мовах

З 4 да 30 кастрычніка праходзіць перапіс насельніцтва Беларусі. Паўдзельнічаць у ім можна онлайн.

Лёс беларускай мовы – у вашых руках

Усяго ў анкеце – 49 пытанняў. Адказы на адно з іх – пад нумарам 12 – паўплывае на будучыню беларускай мовы.

Пытанне сфармулявана такім чынам, каб не ўлічваць людзей, якія любяць і шануюць беларускую мову, але не размаўляюць на ёй. Аўтары анкеты сцвярджаюць, што родная – гэта мова, засвоеная першай у раннім дзяцінстве. Насамрэч адно са значэнняў слова «родны» – гэта «дарагі, блізкі сэрцу» (можаце спраўдзіць у Тлумачальным слоўніку беларускай мовы).

Калі беларуская мова блізкая вашаму сэрцу, калі вы лічыце яе нацыянальнай каштоўнасцю беларусаў, пазначце яе ў пункце 12 роднай:

У межах кампаніі «Беларускамоўны» «Белсат» падрыхтаваў серыю відэаролікаў пра словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае значэнне ў беларускай і расейскай мовах

Як запоўніць анкету онлайн?

Онлайн-перапіс праходзіць толькі з 4 да 18 кастрычніка. Запоўніць анкету онлайн можна, калі вас калісьці ўнеслі ў Міжбанкаўскаю сістэму ідэнтыфікацыі. У ёй ужо ёсць звесткі пра 7,5 млн кліентаў банкаў (на сённяшні дзень).

Як увайсці ў сістэму? Прасцей за ўсё ўпісаць свой ідэнтыфікацыйны нумар і нумар мабільнага тэлефону, каб атрымаць СМС-код.

Пасля ўваходу атрымаеце перапісны ліст, у якім ужо будуць вашыя прозвішча, імя і імя па бацьку, асабісты нумар, дата і месца нараджэння. Далей трэба будзе адказаць на пытанні. Пакуль вы не закончылі працэдуру, можна вяртацца да папярэдніх пунктаў і змяняць інфармацыю ў іх.

Вось як выглядае анкета

Калі ўсё будзе гатова, трэба захаваць і адправіць анкету. Пасля гэтага вы атрымаеце падзяку і пасведчанне аб удзеле ў перапісе. Калі да вас усё ж такі прыйдзе перапісчык, вы зможаце паказаць яму гэты дакумент як доказ, што вы ўжо выканалі свой абавязак.

Калі вы не хочаце запаўняць анкету онлайн, зрабіць гэта можна будзе ў стацыянарных або мабільных пунктах.

У межах кампаніі «Беларускамоўны» «Белсат» падрыхтаваў серыю відэаролікаў пра словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае значэнне ў беларускай і расейскай мовах

Як запоўніць анкету ў пункце перапісу ўручную?

Стацыянарныя ўчасткі будуць працаваць з 4 да 30 кастрычніка. Даведацца іх адрасы можна па тэлефоне 8-801-100-31-31 (званок бясплатны).

У межах кампаніі «Беларускамоўны» «Белсат» падрыхтаваў серыю відэаролікаў пра словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае значэнне ў беларускай і расейскай мовах

Што рабіць, калі перапісчыкі прыйдуць дахаты?

Па месцы жыхарства да вас могуць прыйсці з 21 да 30 кастрычніка, калі вы не ўдзельнічалі ў перапісе онлайн або не зрабілі гэта на ўчастку.

Перапісчык павінен мець пасведчанне, сумку з лагатыпам перапісу і планшэт, у які ён будзе ўпісваць вашыя адказы. Як усё гэта выглядае, можна спраўдзіць на старонцы перапісу.

Кампанія «Беларускамоўны»

Прыхільнікаў беларускай мовы непакоіць, што вынікі гэтага перапісу будуць яшчэ больш сумнымі, чым папярэдняга. Тады, у 2009 годзе, роднай беларускую мову назвалі ўсяго 53,2 % насельніцтва. Гэта горш, чым у савецкія часы! Мяркуйце самі.

Беларускую мову назвалі роднай:

1979 – 66 %

1989 – 65,5 %

1999 – 73,2 %

2009 – 53,2 %

Таму мы разам з партнёрамі распачалі кампанію «Беларускамоўны». Далучайцеся: пазначце ў пункце № 12 роднай мовай беларускую, нават калі штодня не размаўляеце на ёй! «Белсат» выступае за сапраўднае раўнапраўе дзяржаўных моваў.

У межах кампаніі «Беларускамоўны» «Белсат» падрыхтаваў серыю відэаролікаў пра словы, якія аднолькава гучаць, але маюць рознае значэнне ў беларускай і расейскай мовах

Партнёры кампаніі: «Арт Сядзіба», інтэрнэт-крама symbal.by, Беларускі ПЭН-Цэнтр, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», брэнд «LSTR Adzieńnie», інтэрнэт-кнігарня Knihi.by, крама з нацыянальным каларытам mmkut.by.

Інга Чэх belsat.eu

Стужка навінаў