Перанялі эстафету ў TUT.BY: загалоўкі медыяў пра крымінальную справу супраць «Белсату»




Навіна пра ператрус у менскім офісе «Белсату» трапіла ў стужку навінаў дзясяткаў інтэрнэт-выданняў з Расеі, Украіны, Літвы. На TUT.BY і nn.by візіт беларускіх сілавікоў у офіс нашага тэлеканалу стаў галоўнаю навіною дня.

У Следчым камітэце паведамілі, што ператрус адбыўся ў межах крымінальнай справы паводле арт. 188 КК – «Паклёп».

Прадстаўніца «Белсату» ў Беларусі Ірына Слаўнікава кажа, справа можа датычыць матэрыялу пра карупцыйныя схемы ў закупах медычнага абсталявання. Праз тэхнічную памылку на Belsat.eu была апублікаваная адна з версіяў сюжэту, якая не была фінальнай. «Белсат» выдаліў гэтую інфармацыю і апублікаваў абвяржэнне.

Ператрус доўжыўся некалькі гадзінаў. Працаўнікі Следчага камітэту вынеслі з офісу ўсе носьбіты інфармацыі.

«Гэта вэрхал»: як выглядае офіс «Белсату» па ператрусе Следчага камітэту

Нагадаем, што 7 жніўня 2018 года была распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 349 КК Беларусі – «несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі» (гэтак званая «справа Белта). 7-9 жніўня сілавікі затрымалі 18 журналістаў. Дзесяць з іх адпусцілі адразу пасля допытаў, 8 – узялі пад варту на некалькі содняў. Паралельна адбыліся ператрусы ў рэдакцыях TUT.by, БелаПАН, Realt.by, дзяржаўнай газеты «Культура і Навука», а таксама кампаніі «АйТиВи». Тады абвінавачванне выставілі 15 асобам, 14 з іх справу перакваліфікавалі на адміністрацыйную і прымусілі сплаціць грашовую кампенсацыю. Цягам восені справы супраць іх былі спыненыя, а на лаве падсудных апынулася толькі Марына Золатава з TUT.by.

Усё, што трэба ведаць пра гучную «справу БелТА», – за 5 пытанняў і адказаў

Хто напісаў пра ператрус на «Белсаце»?

ЮВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары