Перанесены праз каронавірус кніжны фэст «Pradmova» адбудзецца ў кастрычніку


Фэст інтэлектуальнай кнігі «Pradmova», які меўся адбыцца ў красавіку сёлета, адбудзецца 15-18 кастрычніка. Арганізатары імпрэзы перанеслі даты мерапрыемства з увагі на каронавірус.

Арганізатары фэсту інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» запрашаюць на мерапрыемства 15-18 кастрычніка. Імпрэза адбудзеуцца ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).

Арганізатары фэсту не толькі захавалі папярэднюю праграму, але дапоўнілі яе новымі актуальнымі імпрэзамі, але поўную праграму апублікуюць на наступным тыдні.

Фэст «Pradmova» ладзіцца з 2018 году. Імпрэза з’яўляецца пляцоўкай для сустрэчаў з замежнымі і беларускімі літаратарамі, прэзентацыяў кніг, дыскусіяў на тэму філасофіі, гісторыі і літаратуры, уручэння прэміяй. Тут адбываюцца мастацкія выставы і кніжны кірмаш.

Мерапрыемствы сёлета будуць адбывацца таксама і ў анлайн фармаце. Уваход на кніжны кірмаш будзе вольны.

Інфармацыйным партнёрам фэсту «Pradmova» з’яўляецца наш тэлеканал.

Анонс
«Пастэрнак» запрашае на актыўны і карысны адпачынак
2020.10.07 17:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў