Перамога, дзве нічыі і параза: беларускія клубы стартавалі ў еўракубках


Футбалісты «Шахцёра».
Фота: instagram.com/fcshakhterby

Беларускія клубы 10 і 11 ліпеня правялі свае матчы ў межах першага кваліфікацыйнага раўнду еўракубкаў сезону 2019/2020 гадоў.

Гэтак, на «Барысаў-Арэне» 10 ліпеня у межах Лігі чэмпіёнаў прайшоў паядынак паміж БАТЭ і польскім «Пястам». Жоўта-сінія прапусцілі на 36-й хвіліне, але на 64-й Станіслаў Драгун аднавіў раўнавагу. У выніку зафіксавана нічыя 1:1.

У Лізе Еўропы з такім жа вынікам менскае «Дынама» 11 ліпеня правяло матч у Латвіі супраць «Ліепаі». Прапусціўшы ўжо на 12-й хвіліне пасля пенальці, бела-сінія змаглі зраўняць лік толькі на 88-й хвіліне, дзякуючы ўдару Мікіты Капленкі – 1:1.

Футбалісты салігорскага «Шахцёра» у хатнім матчы перамаглі мальтыйскі «Гіберніянс» з лікам 1:0. Адзіны мяч забіў на 69-й хвіліне Валерый Грамыка.

А «Віцебск» у гасцях саступіў фінскаму клубу «КуПС» з Куопіё – 0:2. Абодва галы былі забітыя ў другім тайме.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў