«Перамагчы большасць немагчыма». Штаб Бабарыкі выступіў з заявай наконт непрызнання подпісаў


Кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава выступіла з відэазваротам наконт непрызнання подпісаў ЦВК.

«Калі вы хочаце даведацца вартасць вашага меркавання ў вачах улады – адкрыйце навіны», – звярнулася да ўсіх, хто падпісваўся за Віктара Бабарыку, кіраўніца ягонага штабу Марыя Калеснікава.

Яе адзначыла, што тое, што зараз адбываецца, гэта вынік дзеянняў цэлай сістэмы, а не толькі аднаго чалавека: людзей, якія галасуюць за «правільных» чальцоў выбарчай камісіі, людзей, якія лічаць галасы насуперак матэматыцы і людзей, якія звальняюць калегаў за цішотку.

«Мы заклікаем гэтых людзей прачнуцца. Іх меней за нас. Іх прымушаюць быць пасярэднікамі і красці ў народу сярод касіраў у супермаркетах, сярод іх калегаў і ўсіх тых, хто іх атачае, ужо не засталося аднадумцаў. Яны супрацьстаяць большасці, яны адныя. Аднак улада ад іх хавае».

Фатальныя памылкі ўлады

Марыя Калеснікава назвала дзеянні ўладаў «фатальнымі памылкамі». Яна кажа, што яны не разумеюць, што людзей не стане меней. А крадзеж подпісаў паказвае, як слаба вертыкаль улады, бо дзяржава не можа захаваць уладу нейкімі прыстойнымі спосабамі.

Марыя Калеснікава. Фота з Instagram Марыі

Яна заклікае не ўпадаць у адчай, не апускаць рукі, а распаўсюджваць інфармацыю:

«Едзьце на лецішча, у вёску да сваякоў, і распавядзіце, што на самой справе адбываецца»

Кіраўніца штабу адзначыла, што зараз улады правяраюць, як далёка можна зайсці.

«Аднак яны не ўлічваюць аднаго: чым болей улады зачыняюць дзверы перад нашым носам, тым больш нас збіраецца перад гэтымі дзвярыма. Перамагчы большасць немагчыма».

Штаб Віктара Бабарыкі падаў у ЦВК на праверку 365 тысячаў подпісаў. У выніку камісія залічыла толькі 165 744 — амаль 200 тысячаў былі прызнанымі несапраўднымі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў