Дарыга Назарбаева звольненая з пасады кіраўніцы Сенату Казахстану, які яна ўзначальвала з мінулага года.
«Указам Кіраўніка дзяржавы спыненыя паўнамоцтвы дэпутата Сената Парламента Рэспублікі Казахстан Назарбаевай Дарыгі Нурсултанаўны», – паведамляецца на сайце прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева.
У сваім акаўнце ў Twitter ён выказаў падзяку Назарбаевай «за актыўную і плённую працу ў якасці Старшыні Сената Парламента Рэспублікі Казахстан».
Выражаю благодарность Д.Н. Назарбаевой за активную и плодотворную работу в качестве Председателя Сената Парламента Республики Казахстан.
— Qasym-Jomart Toqayev (@TokayevKZ) May 2, 2020
Звальненне адбылося напярэдадні дня народзінаў спікеркі, які будзе адзначацца 7 траўня.
Дарыга – старэйшая з трох дачок першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева. Дэпутаткай Сенату яна стала ў 2016 годзе, а ўзначальвала яго з 20 сакавіка 2019 года, калі з пасады кіраўніка краіны ў адстаўку сышоў ейны бацька.
У Казахстане таксама абмяркоўваецца магчымасць таго, што Дарызе Назарабаевай будзе перададзеная прэзідэнцкая пасада.
МГ belsat.eu