Перадвыбарчы расклад: крызіс вытворчасці, перапоўненыя склады і затрыманні заробкаў


Якімі абяцанкамі-цацанкамі Лукашэнка супакойвае беларусаў?

«Фандок», «Беларусьгуматэхніка», «Белшына», Будаўнічы трэст нумар трынаццаць – усе гэтыя і шэраг іншых прадпрыемстваў Бабруйску да нядаўна аб’ядноўвала адно – іх працаўнікі доўга чакалі належныя ім заробкі.

«Нават перад школаю, у канцы жніўня не далі. Хаця планавалася, што будзе. Мы разлічвалі, што дадуць да 25-га бо падрыхтоўка ж да школы. Заробак пачалі даваць і 29-га і 30-га», – распавядае працаўніца.

У канфлікт заводаў з працаўнікамі вымушаны быў вымушаны ўмяшацца гарадскі выканкам. Кіраўніцтвам прадпрыемстваў да 25 верасня вызначылі канчатковы тэрмін, каб разлічыцца па заробкавых даўгах. Ці ўсе датрымалі тэрміну? Пакуль вядома, што заробак атрымалі толькі на прадпрыемствах «Фандок» і «Беларусьгуматэхніка».

«Вядома, такія тэрміны, гэтая затрымка і па аплаце камунальных паслугаў, квартплаты, тэлефонаў – выклікаюць нязручнасці для працаўнікоў прадпрыемстваў», – адзначае Міхаіл Кавалькоў са Свабоднага прафсаюзу беларускага.

Крызіс запазычанасці заводаў перад сваймі працаўнікамі датычыць далёка не аднаго Бабруйску. Падобная сітуацыя склалася ў кожным абласным горадзе Беларусі і не толькі. Агулам у другім паўгоддзі ў спісе сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, якія месяцамі не разлічваліся з рабочымі, толькі па афіцыйных звестках, фігуравала каля 500 арганізацыяў. Сума даўгоў, у мінулым месяцы, склала больш за 330 млрд рублёў.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=JtSdueqKbQQ”][/vc_column][/vc_row]

«Агулам маем дачыненне з крызісам. Расея купляе нашыя тавары на 30 % менш. Да таго ж, калі мы ўслед за Расеяй не ўвялі эмбарга на заходнюю прадукцыю, Крэмль вырашыў, каб мы боўталіся самі па сабе. У нас цяпер стрэсавая сітуацыя. Па цэнам расейская прадукцыя больш танная за беларускую, таму менш купляюць. Прадпрыемствы ж не рэфармаваліся», – тлумачыць эканаміст Леанід Заіка.

Але чаму падобная сітуацыя склалася ў перадвыбарчы перыяд? Дагэтуль дзейная ўлада намагалася наадварот, хоць і часова, палепшыць сітуацыю людзей да абвешчання вынікаў галасавання прэзідэнцкіх выбараў.

«Прэзідэнт да гэтага ставіцца спакойна, бо выдатна разумее, што беларусы будуць галасаваць і думаць пра тое, што адбываецца ў суседніх краінах. Ва Украіне вайна, а гэта самы моцны аргумент на карысць дзейнай улады», – працягвае Леанід Заіка.

А таму не выключана, што крызіс не абмяжуецца затрымкаю заробкаў. Абароты будуць набіраць скарачэнні працаўнікоў прадпрыемстваў. Да прыкладу На Бабруйскай «Беларусьгумтэхніцыі» за апошні год пад скарачэнне трапілі больш за 300 асобаў. Па ўсёй краіне, за гэты ж перыяд буйныя беларускія наймальнікі звольнілі каля 17 тыс. чалавек.

Стужка навінаў