«Перабор выйшаў». Рэпер Цімаці выдаліў кліп, які набраў амаль паўтара мільёна дызлайкаў


7 кастрычніка 2017 года. Цімаці, які з’яўляецца сузаснавальнікам сеткі «Black Star Burger» прэзентуе бургер «Прэзідэнцкі» з нагоды Дня нараджэння Уладзіміра Пуціна. Фота – Міхаіл Пачуеў/ТАСС/Forum

Уночы на 10 верасня Цімаці (Цімур Юнусаў) выдаліў кліп, на песню «Масква», якую запісаў супольна з Гуфам. Відэа сабрала рэкордныя для расейскага «YouTube’а» 1,4 млн дызлайкаў. Музыка заявіў, што яму не патрэбны «срач».

Паводле музыкі, у яго не было мэты нікога пакрыўдзіць.

«Тут перабор выйшаў. Я люблю свой горад, і ён цяпер для мяне ў лепшай форме за ўсё 36 гадоў майго жыцця, за што я вельмі ўдзячны тым, хто гэта рэалізаваў – маё павага» Працягваць чапляць людзей без нагоды не хачу, і без мяне праблем у кожнага хапае», – напісаў музыка.

Суаўтар песні Гуф (Аляксей Далматаў) апублікаваў відэазварот, у якім заявіў, што яго «развялі» і «падставілі» ды папрасіў прабачэння перад прыхільнікамі.

«Вельмі шкадую, што не сачу за палітычный сітуацыяй у краіне і ў Маскве, і, бл…, буду я не ведаў, што ў нас, выбары мэра былі пазаўчора», – прызнаўся музыка.

Паводле Гуфа, ён узяў удзел у кліпе на энтузіязме, бо трэба было «павіншаваць горад з ягоным днём, бо мы масквічы, і гэта было б някепска».

«Я павёўся на гэтую х…ню, – дадаў Гуф. – Я ні капейкі з гэтага не атрымаў».

Кліп на песню «Масква» выйшаў 7 верасня – з нагоды Дня гораду і за дзень да выбараў у Масгардуму.

Гледачы сустрэлі кліп негатыўна: аўтары каментароў пад відэа найбольш кпілі з гэткіх радкоў песні, як «Не хожу на митинги, не втираю дичь» і «Пешком с Арбата и до площади Гагарина, там хлопну бургер за здоровье Собянина».

Гуф, у сваю чаргу, спяваў «Я заспеў Папова, часта ўспамінаю Лужкова, цяпер я назіраю за Сабяніным».

Цягам двух дзён відэа набрала каля 60 тысячаў лайкаў і каля 1,4 млн дызлайкаў.

  • Гэты не першы палітычны тэкст у творчасці Цімаці. У 2015 годзе у кліпе «Напоследок я скажу» ёсць гэткія радкі, як «Ходорковский свободен, и вроде бы все разошлись на Майдане, а мы потеряли братский народ, может, надолго — спасибо Обаме» ды «Будет непросто, но мы соберем осколки русской империи».
У траўні 2019-га генеральны дырэктар «Black Star Inc» прадставіў новую калекцыю адзення, распрацаваную супольна з расейскім войскам. Фота – Сяргей Савасцянаў/ТАСС/Forum
  • Уладзімір Пуцін летась назваў Цімаці цудоўным чалавекам і выбітным артыстам.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў