Пентагон раскрыў дэталі аперацыі супраць лідара «Ісламскай дзяржавы» аль-Багдадзі


У ЗША Міністэрства абароны раскрыла падрабязнасці аперацыі, падчас якой быў забіты лідар экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» Абу Бакр аль-Багдадзі. Ведамства апублікавала відэазапісы з сірыйскай правінцыі Ідліб, піша Бі-Бі-Сі.

Кэнэт Макензі, кіраўнік Цэнтральнага камандавання Узброеных сілаў ЗША распавёў, што падчас аперацыі амерыканскія вайскоўцы знішчылі шэсць баевікоў.

«Былі прыняты ўсе неабходныя захады, каб пазбегнуць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва, а таксама абараніць дзяцей. Пяцёра баевікоў «Ісламскай дзяржавы» на тэрыторыі аб’екта ўяўлялі небяспеку для сілаў спецназу, яны не рэагавалі на каманды на арабскай мове скласці зброю. Яны былі забітыя, сярод іх былі чатыры жанчыны і адзін мужчына», – адзначыў Кэнэт Макензі.

Лідар баевікоў імкнуўся схавацца ад вайскоўцаў ЗША. Спачатку ён адстрэльваўся, але потым падарваў сябе. Паблізу баевіка знаходзіліся двое дзяцей, якія таксама загінулі.

Генетычны аналіз пацвердзіў, што забіты быў менавіта аль-Багдадзі.

ВІДЭА
Трамп пацвердзіў смерць лідара «Ісламскай дзяржавы»
2019.10.27 17:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў