Пентагон пацвердзіў знішчэнне аднаго з лідараў «Ісламскай дзяржавы»


Міністэрства абароны ЗША пацвердзіла смерць Абу Набіла, які быў адным з лідараў ісламістаў.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пентагона Джэф Дэвіс, перадае Reuters.

Абу Набіл загінуў у выніку бамбардавання гораду Дэрн у Лівіі. Авіяўдар 13 лістапада нанёс амерыканскі знішчальнік F-15, але інфармацыю пацвердзілі толькі цяпер.

У лістападзе летакі міжнароднай кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША скінулі на абʼекты «Ісламскага дзяржавы» у Сірыі рэкордную колькасць бомбаў – больш 32 тысячаў.

Грамадзянская вайна ў Сірыі працягваецца ўжо пяты год. З 2011 года ахвярамі канфлікту праўладных войскаў і тэрарыстаў сталі больш за 200 тысяч асобаў. Насельніцтва краіны скарацілася амаль удвая – бежанцамі сталі 12 мільёнаў жыхароў. Прытулак яны шукаюць пераважна ў еўрапейскіх краінах.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў