Пенсіянеры з «Атрадаў Пуціна» парвалі Дурава


Удзельнікі грамадскага руху «Атрады Пуціна» знялі відэаролік з патрабаваннямі закрыць мэсэнджар Telegram.

На відэа бачна, як актывісты рвуць, паляць партрэты заснавальніка Telegram Паўла Дурава і выкрыкваюць праклёны.

«Дураў, супакойся! Інакш мы прыйдзем да цябе!», – кажа адна з жанчын.

Як паведамляе расейскае выданне «Сноб», рух «Атрады Пуціна», у шэрагах якога пенсіянеркі змагаюцца з апазіцыяй, заснаваны Маратам Дынаевым, які раней стварыў арганізацыю «Сацыяльная справядлівасць». У 2017 годзе яны зладзілі напад на штаб палітыка Аляксея Навальнага.

Нагадаем, што ў снежні 2017 года Telegram быў аштрафаваны на 800 тысяч рублёў за адмову перадаць ФСБ ключы шыфравання. 13 красавіка 2018 году суд пастанавіў заблакаваць мэсэнджар на тэрыторыі Расеі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў