Пенсіянер залез у трохметровую яму з бутэлькамі. Спатрэбілася дапамога ратаўнікоў


Сёння ў Жлобіне супрацоўнікам МНС давялося ратаваць пенсіянера, які залез у трохметровую яму з бутэлькамі, а вылезці з яе самастойна ўжо не мог.

Мужчына пайшоў на шпацыр, знайшоў стары закінуты адстойнік і вырашыў сабраць бутэлькі, якія там знаходзіліся. Апынулася так, што акрамя бутэлек у яміне яшчэ было шмат вады. Пасля таго, як мужчына не змог вылезці з ямы, ён пачаў клікаць па дапамогу.

Фота gomel.mchs.gov.by

Супрацоўнікі МНС яго выцягнулі і перадалі медыкам. Мужчына шпіталізаваны з дыягназам «абмаражэнне».

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў