Пенсіянер памёр на выбарчым участку ва Украіне


Падчас другога тура выбараў прэзідэнта Украіны ў Цярнопальскай вобласці памёр 75-гадовы выбарнік. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Галоўнага ўпраўлення Нацпаліцыі Украіны.

Інцыдэнт адбыўся каля 10:00 у райцэнтры Казова. Мужчына атрымаў бюлетэнь і прагаласаваў.

Калі пенсіянер выйшаў з кабінкі для галасавання, яму стала дрэнна. Да прыезду хуткай дапамогу мужчыну аказваў работнік паліцыі, які нёс службу на ўчастку.

31 сакавіка падчас першага тура выбараў у Запарожжы памерла жанчына сталага ўзросту. Яна збіралася прагаласаваць дома. Калі прадстаўнікі выбарчай камісіі прыйшлі да яе дадому, жанчына была ўжо мёртвая.

У той жа дзень у Кіеве на выбарчым участку ў раддоме парадзіха нарадзіла падчас галасавання за прэзідэнта Украіны.

Пра гэта ў сваім «Facebook’е» паведаміла ўкраінская журналістка Рэна Назарава. Жанчына паспела прагаласаваць. У яе нарадзілася дачка.

21 красавіка а 19:30 у эфіры «Белсата» пачнецца спецвыпуск праграм «Вот так» пра фінал прэзідэнцкай кампаніі ва Ўкраіне.

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў